Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Сямейная старонка: браты Гілевічы”


Люблю цябе, жыццё, любоўю кроўнай.

Я не нахлебнiк твой. Я на зямлю

Не для таго прыйшоў, каб жменяй поўнай

Уцехi браць. Я - аддаваць люблю.

Тым, што зрабiў, любоў я вымяраю.

I калi мой апошнi час праб'е,

Павiнен ведаць я, што памiраю,

Аддаўшы ўсё да кропелькi - табе.

Ніл Гілевіч, 1962.

 

7 кастрычніка 2021 г. у 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Сямейная старонка: браты Гілевічы”, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча і да 85-годдзя беларускага празаіка Міколы Гіля.

Экспазіцыя прадставіць матэрыялы з фондаў музея: кнігі, рукапісы братоў, іх асабістыя рэчы і фотаздымкі, ілюстрацыі да твораў Гілевічаў і шмат іншага.

Багатая беларуская зямля на таленты… Але ж ці часта можна іх сустрэць у адным месцы, у адной сям’і? Сымон Пятровіч і Кацярына Мікалаеўна Гілевічы маглі пахваліцца, бо далі жыццё двум знакамітым пісьменнікам Нілу Гілевічу і Міколу Гілю.

Браты Гілевічы нарадзіліся ў вёcцы Слaбaдa Лaгoйcкaгa paёнa Мiнcкaй вoблacцi: Ніл – 30 вepacня 1931 гoдa, а Мікалай – 15 чэрвеня 1936.

Ніл Гілевіч (1931-2016) – беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч. У 1991 годзе атрымаў ганаровае званне народны паэт Беларусі.

Мікола Гіль (1936) – беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Працаваў у часопісах “Родная прырода”, “Маладосць”, “Літаратура і мастацтва” і “Мастацтва”, у двух апошніх займаў пасаду галоўнага рэдактара.

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Сямейная старонка: браты Гілевічы” прапануецца шырокай аўдыторыі наведвальнікаў і будзе дзейнічаць да 5 лістапада 2021 года.

Куратар выставы – Вольга Барысаўна Гулева. Тэл. +375 17 395 44 47.

109