«Ты з Заходняй, я з Усходняй...»


З 15 па 26  кастрычніка Любанскі музей народнай славы запрашае наведаць часовую экспазіцыю “Ты з Заходняй, я з Усходняй…” – сумесны выставачны праект Мінскага абласнога краязнаўчага музея і дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці. Экспазіцыя праз фотаздымкі і дакументы прадстаўляе палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і культурныя працэсы, якія адбываліся ў Заходняй Беларусі і на Любаншчыне пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 г. , а таксама знаеміць з падзеямі 1939 года. Выстава працуе ў будынку музея па вул. Калініна, 2а. 

205